Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Для старшакласнікаў: Гішпанска-беларускі моладзевы абмен у Мінску

Для старшакласнікаў: Гішпанска-беларускі моладзевы абмен у Мінску

05.05.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 мая (да 18.00)

РГА «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» абвесціла набор удзельнікаў для беларуска-гішпанскага моладзевага абмену «Volintegration».

Тэрміны правядзення: 03–12 ліпеня 2012 г.

Месца правядзення: Мінск

Патрабаванні да ўдзельнікаў: 15–18 гадоў, валоданне гутарковай англійскай мовай, зацікаўленасць у валанцёрскай працы (тэма праекта: Volintegration: We make it together).

У праграме абмену: знаёмства з працай РГА БелАЮ, навучальныя трэнінгі (тэматыка: прафілактыка здаровага ладу жыцця, праца з дзецьмі з парушэннямі развіцця), сумесная валанцёрская праца, насычаная культурна-забаўляльная праграма.

Пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў (18 падлеткаў з кожнага боку) на час абмену цалкам аплочваецца арганізацыяй.

Ахвотным прыняць удзел у праекце неабходна да 10 мая (да 18.00) даслаць матывацыйны ліст на hanna.baradzina@gmail.com [1] з наступнай інфармацыяй:

— Прозвішча і імя.
— Дата нараджэння.
— Хатні адрас.
— Кантакты: мабільны тэлефон, эл. пошта, акаўнты ў сацсетках, мабільны нумар аднаго з бацькоў.
— Чаму ты хочаш прыняць удзел у дадзеным абмене?

Даведка.

Грамадская арганізацыя «La Rotllana» (г. Бадалона, Гішпанія) ужо некалькі гадоў актыўна рэалізоўвае праекты, скіраваныя на падтрымку дзяцей з розных рэгіёнаў Гішпаніі і Еўропы. У межах гэтага праекту ў 2011 годзе група беларускіх падлеткаў наведала Бадалону, дзе былі наладжаны кантакты і зарадзіліся ідэі агульных праектаў з гішпанскімі аднагодкамі. Наступны этап супрацоўніцтва — прыезд дзяцей з Гішпаніі і сумесная валанцёрская дзейнасць у Беларусі.

Падрабязнасці: hanna.baradzina@gmail.com [1], info@belau.info [2] або праз тэл. +37529 7792883, +37529 6818609.

Паводле ampby.org [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12757

Спасылкі
[1] mailto:hanna.baradzina@gmail.com
[2] mailto:info@belau.info
[3] http://ampby.org/2012/05/01/17534/