Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Спецыялістам у галіне вышэйшай адукацыі: Адукацыйны візіт у Тбілісі

Спецыялістам у галіне вышэйшай адукацыі: Адукацыйны візіт у Тбілісі

05.05.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 мая 2012 г. 

«Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія) у супрацоўніцтве з Асветніцкай установай «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Тбілісі (Грузія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: «Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам» [1].

Падчас візіту беларускія спецыялісты змогуць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Тбілісі, азнаёміцца з досведам мясцовых універсітэтаў у пераходзе на Балонскую сістэму, сустрэцца з прадстаўнікамі арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі.

У пачатку чэрвеня 2012 г. па выніках конкурснага адбору ў Грузію накіруецца група з пяці беларускіх спецыялістаў у пытаннях адукацыі.

Запрашаем да ўдзелу выкладчыкаў ВНУ, навукоўцаў і даследчыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі, а таксама прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Усе падарожныя выдаткі, уключаючы квіткі і пражыванне, арганізатары візіту бяруць на сябе.

Каб паўдзельнічаць у праграме, неабходна запоўніць анкету [2]  і адаслаць на oeec.ngo@gmail.com [3] не пазней за 15 мая 2012 г. 

З кандыдатамі, якія будуць абраны для правядзення сумоўя, звяжацца супрацоўнік праграмы ў Мінску не пазней за 18 мая.

[4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12758

Спасылкі
[1] http://by.democraticbelarus.eu/node/2344
[2] https://nastaunik.eu/files/f/774_anketa_bel-education-final.doc
[3] mailto:oeec.ngo@gmail.com
[4] http://by.democraticbelarus.eu/node/2451