Набор у беларускамоўныя класы — цяпер таксама Гомель, Брэст
У горадзе над Сожам ужо сабраўся невялікі клас, у горадзе над Бугам набор пачнецца ў чэрвені. 
Фота Станіслава Коршунава, «Брестская газета» [1].
У гомельскай гімназіі №36 імя І. Мележа працягваецца набор у першыя класы [2], у тым ліку з беларускай мовай навучання. Як паведамілі «НН», на дадзены момант пададзена каля 4 заяваў, прыём дакументаў працягнецца да 15 чэрвеня.
У гомельскай гімназіі №36 дзейнічае тры музея, шэраг гурткоў — фальклорныя, тэатральныя, этнаграфічныя спартыўныя. Пры гімназіі традыцыйна ладзяцца «Мележаўскія чытанні».
Кантакты: Гомель, гімназія № 36 імя І. Мележа (бр. Лізюковых, 16). Т.: (0232) 48–10–27, 48–13–73.
У брэсцкай пачатковай школе №34 летась у першы клас з беларускай мовай навучання пайшлі вучыцца 5 дзяцей [3]. Сёлета набор яшчэ не пачаўся. «Заявы будуць прымацца з 2 чэрвеня па 28 жніўня», — паведамілі ў школе.
Кантакты: Брэст, пачатковая школа №34 (Маскоўская, 386/1). Т.: (0162) 42–02–72.
Паводле nn.by
[4]
