Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс адукацыйных праектаў: Працягваецца прыём заявак!

Конкурс адукацыйных праектаў: Працягваецца прыём заявак!

11.05.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 мая 2012 г.

Нагадваем, што конкурс [1] разлічаны на падтрымку адукацыйных ініцыятыў з боку настаўнікаў, педагогаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў, бацькоў, выхавальнікаў, а таксама шырокага кола адукатараў, ініцыятыўных груп і адукацыйных арганізацый.

Праекты могуць выконвацца ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі, майстар-класы, краязнаўчыя праекты, распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык і медыя-праектаў, выпуск інфармацыйных матэрыялаў, арганізацыя школьных і тэматычных фэстаў ды інш.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12765

Спасылкі
[1] http://www.nastaunik.info/news/?id=6708