Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Міжнародныя валанцёрскія летнікі ў Беларусі

Міжнародныя валанцёрскія летнікі ў Беларусі

16.05.2012

Апошнія тэрміны падачы заявак: 1 чэрвеня, 15 чэрвеня

РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» запрашае маладзёнаў ва ўзросце 18–25 гадоў да ўдзелу ў міжнародных валанцёрскіх летніках.

Міжнародны англамоўны летнік [1] у м. Ружаны (16–28 ліпеня) і рускамоўны [2] – у в. Залессе (11 – 25 ліпеня) ладзяцца ў межах праграмы «Замкі Беларусі».

Падчас валанцёрскіх летнікаў прадугледжана наступная праца: уборка на тэрыторыі гістарычных аб’ектаў, азеляненне, будаўнічыя працы.

У праграме летнікаў: навучальныя трэнінгі і майстар-класы, культурныя мерапрыемствы, экскурсіі, турыстычныя паходы.


Падаць заяўку на ўдзел у летніку ў м. Ружаны [3]

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 чэрвеня 2012 г.


Падаць заяўку на ўдзел у летніку ў в. Залессе [4]

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 чэрвеня 2012 г.

Даведка:

У РГА «БелАЮ» з 1998 года існуе праграма «Замкі Беларусі», у рамках якой штогод праводзяцца моладзевыя міжнародныя валанцёрскія летнікі на аб’ектах гісторыка-культурнага значэння. У розныя гады такія летнікі ладзіліся ў Міры, Нясвіжы, Наваградку, Смілавічах, Тарасаве, Залессі.

Сёлета запланаваныя два летнікі: у мястэчку Ружаны (палацавы комплекс – былая рэзідэнцыя Сапегаў) і вёсцы Залессе (сядзіба М.Агінскага).

Паводле budzma.org [5]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12767

Спасылкі
[1] http://www.belau.info/stat_i/140.html
[2] http://www.belau.info/stat_i/141.html
[3] https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?formkey=dFdIYUZkUlVzU1lRVUZ4cnNlMUlCU2c6MQ
[4] https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?formkey=dGRYZjlQTktqZV9ESlBic3hWUkNodXc6MQ
[5] http://budzma.org/news/zaprashaem-u-mizhnarodnyya-valancyorskiya-letniki-u-belarusi.html