Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Стыпендыі па праграме Эразмус Мундус: Пашыраны дэдлайн

Стыпендыі па праграме Эразмус Мундус: Пашыраны дэдлайн

22.05.2012

EMP-AIM – гэта партнёрства 17 універсітэтаў з краінаў Еўропы, Беларусі, Украіны і Малдовы. Праект каардынуецца ўніверсітэтам Міколаса Ромэрыса (Літва).

Праграма прапануе стыпендыі для студэнтаў і студэнтаў-магістрантаў для навучання ў 8 еўрапейскіх універсітэтах. Пачатак навучання – восень 2012 г.

Стыпендыя пакрывае выдаткі на праезд, страхоўку, навучанне і пражыванне.

Кандыдаты мэтавай групы III (8 стыпендый) – грамадзяне Бедарусі, Малдовы, Украіны, якія знаходзяцца ў вельмі небяспечным становішчы (з сацыяльных і палітычных прычын). Напрыклад:

1) маюць статус бежанца ці атрымальніка палітычнага прытулку (міжнароднага ці паводле заканадаўства адной з еўрапейскіх краінаў);

2) можна даказаць, што яны былі несправядліва адлічаныя з універсітэта з расавых, этнічных, рэлігійных, палітычных, гендэрных ці сэксуальных прычын;

3) належаць да мясцовага насельніцтва, на якое скіравана спецыфічная нацыянальная палітыка, ці з’яўляюцца вымушанымі перасяленцамі ўнутры адной краіны.

Кандыдаты не павінны былі жыць ці вучыцца, працаваць і г.д. у адной з еўрапейскіх краін больш за 12 месяцаў за апошнія 5 гадоў.

Каб паўдзельнічаць у праграме, неабходна запоўніць он-лайн анкету па спасылцы: http://emp-aim.mruni.eu [1] .

Тэрмін падачы заявак скончаны, але для кандыдатаў з Беларусі дэдлайн пашыраны.

Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12777

Спасылкі
[1] http://emp-aim.mruni.eu