Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Гродзенскі Цэнтр турызму і краязнаўства запрашае старшакласнікаў у вандроўку на роварах

Гродзенскі Цэнтр турызму і краязнаўства запрашае старшакласнікаў у вандроўку на роварах

22.05.2012

Ахвотныя да ўдзелу могуць звяртацца да 1 чэрвеня

Вандроўка па Беларусі для падлеткаў 15–17 гадоў адбудзецца ў чэрвені. Для ўдзелу неабходны толькі ровар, даведка пра стан здароўя і дазвол ад бацькоў.

Харчаванне ўдзельнікаў аплочвае Гродзенскі цэнтр турызму і краязнаўства.

Кіраваць вандроўкай будзе дасведчаны інструктар, які ладзіць падобныя выезды цягам 24 гадоў. Ён адзначае, што неабавязкова быць дасведчаным сур’ёзным спартсменам, галоўнае мець ровар і нейкія навыкі. Калі падлеткі катаюцца па горадзе, яны змогуць удзельнічаць і ў вандроўцы.

Паход будзе дастаткова сур’ёзны і цікавы: з начлегам у намётах, самастойным гатаваннем ежы на вогнішчы. Рамантыкі хопіць.

Калі група будзе сфармаваная, падлеткі, іх бацькі і інструктар канчаткова вызначаць маршрут. Намёткі ўжо ёсць, але пажаданні ўдзельнікаў могуць быць улічаны.

Ахвотныя да ўдзелу могуць звяртацца да 1 чэрвеня па адрасе: г. Гродна, зав. Тэлеграфны, 2. Тэлефон для даведак +375 29 7806950.

Паводле: Твой стыль (Гародня) [1] Здымак: clubato.su [2]



Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12778

Спасылкі
[1] http://www.t-styl.info/by/111/news/7838/%D0%A6%D1%8D%D0%BD%D1%82%D1%80-%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%D0%B7%D0%BC%D1%83-%D1%96-%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%8F%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0-%D0%B7%D0%B0%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%88%D0%B0%D0%B5-%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D1%81%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%9E-%D1%83-%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D1%83-%D0%BD%D0%B0-%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%85.htm
[2] http://clubato.su