Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Да Свята апошняга званка (тэкст, фанаграма)

Да Свята апошняга званка (тэкст, фанаграма)

30.05.2012

Шаноўныя калегі! Віншуем вас са сканчэннем навучальнага года новай песняй аўтарства Юрыя Несцярэнкі.

Апошні званок
Музыка і словы Юрыя Несцярэнкі

Кветак букеты і віншаванні,
Радасці слёзы і сум развітання
Прыносіць з сабой да нас незнарок
Апошні званок.

Ты можаш не верыць – але гэта сёння
Мы ўзялі апошнія сшытак і дзённік
І нас запрашае апошні званок
На апошні урок!

Прыпеў:
Празвініць і заціхне апошні званок:
Усе на ўрок, усе на ўрок!
Вось і скончыўся школьны апошні наш год
Вясновым днём,
апошнім званком.

Ты падзяляеш маё хваляванне –
Невыпадковае наша спатканне,
І зразумець гэта нам дапамог
Апошні урок.

Жыццё адкрывае для нас сваю далеч,
Мы вольныя ажыццяўляць свае мары
І праводзіць нас на скрыжаванне дарог
Апошні званок.

Aпошні званок (mp3) [1]
Апошні званок (мінусоўка mp3) [2]

Нагадваем, што матэрыялы для падрыхтоўкі Выпускной вечарыны і Свята апошняга званка мы збіраем для вас тут [3]. Дасылайце свае тэксты і фанаграмы!


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12786

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/778_aposni-zvanok.mp3
[2] https://nastaunik.eu/files/f/779_aposni-minus.mp3
[3] https://nastaunik.eu/news/?id=6670