Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Песня пра канікулы (тэкст, аўдыё)

Песня пра канікулы (тэкст, аўдыё)

31.05.2012

Музыка Таццяны Грыневіч
Словы Алены Церашковай

Выконвае Адась Матафонаў




Бэзу пах у вокны просіцца.
Май буяе на двары.
Развітаемся да восені,
Хутка стрэнемся, сябры!

Золкі нас чакаюць росныя,
Пыл няведамых дарог… …
Пасталелыя, падрослыя,
Пераступім зноў парог.

Сядзем мы на месцы звыклыя,
І праз нейкіх два-тры дні
Узгадаем пра канікулы:
Эх, кароткія былі!

Канікулы (mp3, 1 Mb) [1]

Нагадваем, што матэрыялы для падрыхтоўкі Выпускной вечарыны і Свята апошняга званка мы збіраем для вас тут [2]. Дасылайце свае тэксты і фанаграмы!


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12788

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/780_kanikuly.mp3
[2] https://nastaunik.eu/news/?id=6670