15 год вывучэння беларускай мовы ў школах Беласточчыны
Гэтымі днямі беларусы Беласточчыны святкуюць  [1]15-годдзе вывучэння беларускай мовы ў школах Польшчы. 
Пачыналася ўсё з дзвюх групак у садочку, калі суполка бацькоў – колішніх актывістаў Беларускага аб’яднання студэнтаў – вырашыла заснаваць для сваіх дзяцей беларускі садок у Беластоку. У горадзе беларускай мовы не было тады ў ніводнай асветнай установе, а садкоў з беларускай мовай навучання на Беласточчыне не было зусім. Аднак разам з дэмакратыяй у Пльшчу прыйшла і магчымасць для кожнай нацыі без перашкодаў вучыць сваіх дзяцей на сваёй мове. 
Сёння беларускія школы і ліцэі лічацца прэстыжнымі [2] – там навучаюцца не толькі беларусы, але і палякі. Выпускнікі польскіх школаў могуць выбраць матуру (аналаг ЦТ) па беларускай мове. 
Віншуем нашых суродзічаў са святам! Калі небудзь будзе свята і на нашай вуліцы!
