Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Навукоўцы будучыні»: Конкурс для старшакласнікаў

«Навукоўцы будучыні»: Конкурс для старшакласнікаў

12.06.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 верасня 2012 г. 

Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца навучэнцы 9–11 класаў адукацыйных устаноў, размешчаных на тэрыторыі СНД. На конкурс дапускаюцца індывідуальныя альбо камандныя (да 2-х асобаў) праекты. Мова конкурсу – руская. Удзел у конкурсе бясплатны. Удзельнікам, запрошаным на вочны этап у Маскву (Расія), аплочваецца дарога і жытло. Пераможцы, якія занялі першыя, другія і трэція месцы ў кожнай з шасці катэгорый будуць спаборнічаць паміж сабой за права наведаць у якасці госця (Observer) міжнародны фінал Конкурсу Intel ISEF, які пройдзе ў маі 2013 г. у Пітсбургу (ЗША).

Конкурс ладзіцца ў катэгорыях:

- Матэматыка
- Праграмаванне
- Фізіка
- Хімія ды нанатэхналогіі
- Біялогія ды навукі аб жыцці
- Навукі аб Зямлі
- Тэхніка ды інжынерныя навукі

Заяўкі на ўдзел прымаюцца па 20 верасня 2012 г. Вочны этап конкурсу ладзіцца 13 кастрычніка 2012 г. ў Маскве (Расія).

Падача заявак на конкурс ажыццяўляецца на сайце www.intel.festivalnauki.ru [1], там жа можна знайсці больш інфармацыі пра конкурс.

Паводле adukacyja.info [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12796

Спасылкі
[1] http://www.intel.festivalnauki.ru
[2] http://adukacyja.info/news/contests/618-konkurs-navukoucy-buduchyni.html