Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Гранты для паслядыпломнага навучання ў Кембрыджы

Гранты для паслядыпломнага навучання ў Кембрыджы

15.06.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 4 снежня 2012 г. 

Стыпендыі Gates Cambridge Scholarships даюцца для навучання на паслядыпломным узроўні ў Кембрыджскім універсітэце штогод, ад 2000 года.

У конкурсным адборы на атрыманне прэстыжнай стыпендыі могуць паўдзельнічаць заяўнікі-замежнікі, якія прадэманстравалі выдатныя інтэлектуальныя здольнасці, лідэрскі патэнцыял, прыхільнасць справе паляпшэння жыцця іншых людзей, высокую ступень адпаведнасці кваліфікацыі і інтарэсаў кандыдата патрабаванням той універсітэцкай праграмы, на ўдзел у якой ён прэтэндуе.

Праграма стыпендый, заснаваная ў 2000 годзе на сродкі, вылучаныя фондам Біла і Мелінды Гейтс, сёння налічвае больш за 1000 выпускнікоў з 90 краін свету. Штогод новымі стыпендыятамі праграмы робяцца 90 спецыялістаў (40 стыпендый атрымліваюць грамадзяне ЗША, 50 – з іншых краін свету).

Чарговы раўнд прыёму дакументаў ад заяўнікаў пачынаецца ў верасні 2012 г. Заяўкі прымаюцца да 4 снежня 2012 г. Пачатак навучання па праграме – кастрычнік 2013 г. 

на сайце Gates Cambridge [1] .

Паводле rsci.ru [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12801

Спасылкі
[1] http://www.gatescambridge.org
[2] http://www.rsci.ru/grants/grant_news/267/232330.php