Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Віртуальныя экскурсіі па Мірскім і Нясвіжскім замках

Віртуальныя экскурсіі па Мірскім і Нясвіжскім замках

18.06.2012

Афіцыйны турыстычны партал Беларусі прапануе віртуальныя туры па Мірскім і Нясвіжскім замках, а таксама па іншых беларускіх аб’ектах. Падобныя туры — гэта магчымасць здзейсніць віртуальны шпацыр па цікавых мясцінах, не пакідаючы дому. Напрыклад, падчас віртуальнага шпацыру па Нясвіжскім замку можна зблізку разгледзець не толькі заязную браму, цэнтральны пляц, бастыёны і замкавыя дворыкі, але і дэталёва пазнаёміцца з нутранымі заламі — «залатой», «бальнай», «паляўнічай», а таксама з бібліятэкай, страўняй і нават… з кавярняй.

Віртуальны тур па Нясвіжскім замку [1]
Віртуальны тур па Мірскім замку [2]




З поўным спісам аб’ектаў, адкрытых для віртуальных падарожжаў, можна пазнаёміцца ў раздзеле «3D туры і панарамы» [3] згаданага парталу.

Зладзіць віртуальную экскурсію можна не толькі па беларускіх замках, але і па сучасных аб’ектах, напрыклад, па Мінскім цырку альбо па Мінск-Арэне.

Паводле intex-press.by [4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12802

Спасылкі
[1] http://nesvizhsky-zamok.3d.belarustourism.by/
[2] http://mirsky-zamok.3d.belarustourism.by/
[3] http://belarustourism.by/leisure/panoramy/
[4] http://intex-press.by/ru/909/news/10447/