Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Моладзевыя навучальныя візіты ў Гдыню

Моладзевыя навучальныя візіты ў Гдыню

20.06.2012

Апошні тэрмін прыёму заявак – 8 ліпеня 2012 г. 

Цэнтр супрацы моладзі ў Гдыні – польская няўрадавая і незалежная арганізацыя, якая працуе з моладдзю, лідэрамі грамадскіх арганізацый і моладзевых суполак, разам з гарадской радай г. Гдыня ладзіць навучальныя візіты ды стажы для моладзі – студэнтаў ды прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў з Малдовы, Украіны, Беларусі ды Расійскай Федэрацыі.
 
Для ўдзелу ў навучальных візітах мы шукаем:
 
- Маладых, актыўных, ініцыятыўных студэнтаў ці прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый ва ўзросце 20–30 гадоў
- Грамадзян Украіны, Беларусі, Малдовы, Расійскай Федэрацыі (толькі Калінінградская вобласць)
- Асобаў, якія вольна валодаюць рускай мовай

Навучальныя візіты – выдатная магчымасць пазнаёміцца з Польшчай, даведацца больш пра адміністрацыйную і адукацыйную сістэмы, а таксама пра ўрад, бізнэс, СМІ, дзяржаўныя ды грамадскія арганізацыі, польскую культуру ды гісторыю.

Мэта праекта – паказаць удзельнікам развіццё Польшчы з моманту падзення камунізму. Усю гэтую інфармацыю ўдзельнікі атрымліваюць падчас нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі ды інш.
 
У 2012 годзе візіты адбудуцца двойчы: 5–15 лістапада, 3–13 снежня.
 
У межах праекта забяспечваюцца:

- пакрыццё выдаткаў на праезд,
- харчаванне і пражыванне,
- патрэбныя матэрыялы.

Удзельнікі самастойна аплочваюць страхоўку і магчымыя выдаткі, звязаныя з афармленнем візы (самі візы для праекта з’яўляюцца бясплатнымі).

Спонсар праекта – горад Гдыня.
 
Што неабходна зрабіць для ўдзелу ў навучальным візіце?
 
Кандыдатам неабходна запоўніць анкету, якую можна знайсці на сайце Цэнтра супрацы моладзі [1], і як мага хутчэй даслаць яе на электронны адрас civic.cwm @ gmail.com .

Апошні тэрмін прыёму заявак – 8 ліпеня 2012 г. 
 
Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў. Кандыдаты, запрошаныя да ўдзелу у праграме, атрымаюць ад арганізатараў пацвярджэнне праз электронную пошту, падрабязную інфармацыю наконт даты, праграмы візіту, а таксама ліст-запрашэнне для адкрыцця візы.

Старонка праграмы ў Facebook [2]

Паводле ngo.by [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12804

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/www.cwm.org.pl
[2] http://www.facebook.com/pages/Study-Visits-in-Gdynia
[3] http://ngo.by/news/3678d155f547.html