Cустрэча па наладжванні партнёрства ў сацыяльнай і адукацыйнай сферах
16 жніўня; апошні тэрмін падачы заявак – 14 жніўня 2012 г.
Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» у партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем «Моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта"» 16 жніўня 2012 г. ладзіць сустрэчу па наладжванні партнёрства паміж грамадскімі аб’яднаннямі Беларусі, краін Еўрапейскага Саюза і «Усходняга партнёрства».
На сустрэчы будзе прэзентавана спецыфіка дзейнасці грамадскіх арганізацый Фінляндыі, Нідэрландаў, Італіі, Грузіі ды Украіны з далейшым абмеркаваннем сфераў магчымай супрацы з беларускімі арганізацыямі ў сацыяльнай і адукацыйнай сферах.
У якасці гасцей мерапрыемства выступяць прадстаўнікі Моладзевага цэнтра «Hyvärilä» [1] (Фінляндыя), Платформы «Spartak» [2] (Нідэрланды), Binario Uno (Італія), Асацыяцыі «Людзі» (Украіна), Акадэміі міру і развіцця [3] (Грузія).
Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца грамадскія аб’яднанні Беларусі, якія рэалізуюць праграмы ў галіне нефармальнай адукацыі моладзі, культуры, здаровага ладу жыцця і спорту, валанцёрства, моладзевага прадпрымальніцтва ды інш.
Сустрэча пройдзе 16 жнўня 2012 г. з 16.00 да 18.00 па адрасе: Мінск, Мяснікова, 35 (офіс ГА «МАЦ "Фіальта"» – гл. карту на сайце www.fialta.org [4]).
Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на oeec.ngo@gmail.com [5] не пазней за 4 жніўня 2012 г.
На сустрэчы будзе арганізаваны пераклад з англійскай на рускую.
Арганізатары не пакрываюць выдаткаў удзельнікаў на праезд.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся: тэл. 375 17 392 21 53, 375 29 631 57 49 (Вэлком); oeec.ngo@gmail.com [5].
Праграма сустрэчы па наладжванню партнёрства (doc 59 Kb [6])
Анкета-заяўка для ўдзелу ў сустрэчы (doc 57 Kb [7])
