Вакансія: Адміністратар адукацыйнай праграмы
Апошні тэрмін падачы рэзюмэ – 24 жніўня 
«Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятываў» шукае энергічнага і адказнага чалавека на пазіцыю адміністратара адукацыйнай праграмы з верасня 2012 г. па чэрвень 2013 г. 
Абавязкі: 
- камунікацыя з удзельнікамі адукацыйнай праграмы;
- тэхнічная арганізацыя мерапрыемстваў;
- распаўсюд інфармацыі аб праграме. 
Патрабаванні:
- пазітыўнае і канструктыўнае мысленне; 
- валоданне англійскай мовай (пажадана); 
- камунікабельнасць, пунктуальнасць, адказнасць, уважлівасць і стараннасць; 
- высокая ступень самаарганізацыі; 
- уменне арганізаваць сваю працу; 
- уменне працаваць у камандзе; 
- валоданне кампутарам (базісныя праграмы, сучасныя сродкі камунікацыі); 
- досвед грамадскай дзейнасці (вітаецца); 
- уменне і жаданне працаваць у таварыскім, творчым калектыве. 
Гнуткі графік працы. Магчымасць сумяшчэння працы з навучаннем у ВНУ. 
Адбор адміністратара будзе ажыццяўляцца на конкурснай аснове ў два этапы: адбору дасланых заявак і гутаркі. 
Чакаем падрабязнае рэзюмэ (спампаваць форму [1]) па 24 жніўня ўключна на cdsi.belarus@gmail.com [2] АБАВЯЗКОВА з пазнакай «Адміністратар адукацыйнай праграмы»! 
Паводле cdsi.by [3]
