Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > NGOmap: Конкурс на найлепшую мясцовую ініцыятыву

NGOmap: Конкурс на найлепшую мясцовую ініцыятыву

28.08.2012

Апошні тэрмін падачы ідэяў – 16 верасня 2012 г.

Ад 20 жніўня адкрылася новая магчымасць для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёне Усходняга Партнёрства. У конкурсе NGOmap змогуць паўдзельнічаць грамадзяне шасці краінаў: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

«Не хвалюйцеся, калі ў Вас няма досведу, каманды альбо грошаў, каб ажыццявіць Вашую ідэю. Карыстаючыся старонкай ngomap.eu [1], Вы можаце даслаць Ваш план і, калі Вы назбіраеце найбольш галасоў, мы запросім Вас паўдзельнічаць у адукацыйным візіце ў Польшчу», – кажа каардынатар праекта Лукаш Граеўскі з фундацыі «Агульная Еўропа» з сядзібай у Варшаве.

Галоўным прызам ў конкурсе NGOmap з’яўляецца адукацыйны візіт у Польшчу для шасці прадстаўнікоў ініцыятываў-пераможцаў, па адным ад кожнай краіны. Яны сустрэнуцца з экспертамі з Рады Конкурсу, каб абмеркаваць рэалізацыю свайго праекта. Акрамя таго, яны сустрэнуцца са спецыялістам з польскага міністэрства рэгіянальнага развіцця і прадстаўнікамі польскіх недзяржаўных арганізацыяў. Пераможцы таксама паўдзельнічаюць у лекцыі пра PR і маркетынг, якая будзе праводзіцца прафесіяналамі з міжнародных PR-агенцыяў.

«У нас няма грошаў для пераможцаў. Мы лічым, што даць вудачку лепш, чым даць рыбу. Вось чаму мы прадастаўляем магчымасць сустрэцца з экспертамі, навучыцца know-how і пабудаваць Вашую сетку міжнародных кантактаў», – кажа Лукаш Граеўскі.

З 20 жніўня па 16 верасня – час на дасыланне Вашых ідэяў.

З 17 па 30 верасня – час на галасаванне за найлепшую ініцыятыву ў кожнай краіне.

1 кастрычніка конкурсная каманда абвесціць вынікі.

Больш інфармацыі на старонцы конкурсу NGOmap [1].

Паводле adukacyja.info [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12846

Спасылкі
[1] http://ngomap.eu/by/
[2] http://www.adukacyja.info/news/interesting/701-konkurs-na-lepsuju-miascovuju-inicyjatyvu.html