Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Выйшаў «Альбом школьных песень»

Выйшаў «Альбом школьных песень»

29.08.2012

Пабачыў свет музычны дыск «Альбом школьных песень», створаны з ініцыятывы бялыніцкага музыкі Юрыя Несцярэнкі [1] дзякуючы падтрымцы культурна-адукацыйнай фундацыі «Орса-Рамана» [2].



Дыск змяшчае 11 кампазіцый, якія прыдадуцца пры арганізацыі школьных святаў, канцэртаў, ранішнікаў.



1. Першыя ўрокі (Т. Грыневіч – С. Сокалаў-Воюш)
2. Нашы настаўнікі [3] (Н. Ірванцоў-Друцкі)
3. Школьны вальс (У. Гаркуша – В. Гіруць-Русакевіч)
4. Лета (Н. Ірванцоў-Друцкі)
5. Самая прывабная (Т. Грыневіч – С. Сокалаў-Воюш)
6. Апошні званок (Н. Ірванцоў-Друцкі)
7. Вальс развітання (Т. Грыневіч – С. Сокалаў-Воюш)
8. Школьная настальгічная (А. Гаварушка)
9. Апошні дзень (Ю. Несцярэнка, Д. Несцярэнка – Д. Несцярэнка)
10. Дырэктар школы (Н. Ірванцоў-Друцкі)
Бонус-трэк:
11. Восеньскі мінор [4] (Ю. Несцярэнка – А. Беланожка)


З радасцю паведамляем, што стваральнікі альбома папрасілі нас распаўсюдзіць частку накладу сярод аўтараў і сяброў Nastaunik.info. Дасылайце заяўкі на адрас info@nastaunik.eu [5] – мы дашлем вам дыск бясплатна.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12848

Спасылкі
[1] http://rv-blr.com/biography/view/1043
[2] https://nastaunik.eu/news/?id=6657
[3] https://nastaunik.eu/files/f/811_nasy_nastauniki-master.mp3
[4] https://nastaunik.eu/files/f/836_niesciarenka-vosienski-minor.mp3
[5] mailto:info@nastaunik.eu