Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Падарунак да Дня ведаў: «Нашы настаўнікі»

Падарунак да Дня ведаў: «Нашы настаўнікі»

29.08.2012

Шаноўныя калегі, дарагія сябры! 

Надыходзіць Дзень ведаў, а разам з ім – новы навучальны год. Ад шчырага сэрца віншуем вас, зычым радасных адкрыццяў, творчага плёну, удзячных вучняў і сяброўскай падтрымкі!

Для вас – «Нашы настаўнікі» з «Альбома школьных песень» [1]. 

Заставайцеся з намі!

Ваш Настаўнік.info.

Нашы настаўнікі

фанаграма [2] (mp3 3,72 Mb)
мінусоўка [3] (mp3 3,91 Mb)

Музыка і словы Н. Ірванцова-Друцкага, спявае НадзейкА

Першага верасня вы нас сустрэнеце
Позіркам строгім на школьным парозе,
Добрай усмешкай і мудрымі словамі –
Нашы настаўнікі.
Зноў павядзеце нялёгкай дарогай,
З вашай падтрымкай і дапамогай
Мы авалодаем новымі ведамі –
Нашы настаўнікі.

Нашы настаўнікі –
З удзячнасцю, з павагай і радасцю
Спяваем мы песню для вас.

Зменяцца рытмы модных мелодый,
Вашы трывогі – нашы прыгоды.
Рэхам мінулых гадоў назаўсёды –
Нашы настаўнікі.
Так нечакана апошні званок
Нас павядзе на апошні урок,
І развітацца прыходзяць да нас
Нашы настаўнікі.

Нашы настаўнікі –
З удзячнасцю, з павагай і радасцю
Спяваем мы песню для вас.

Могуць складацца ўмовы па-рознаму,
Але зразумець і дзяцей і дарослых
Нам дапамогуць, параюць, падкажуць
Нашы настаўнікі.

Нашы настаўнікі –
З удзячнасцю, з павагай і радасцю
Спяваем мы песню для вас.
З удзячнасцю, з павагай і радасцю
Спяваем мы песню для вас.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12849

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/news/?id=6950
[2] https://nastaunik.eu/files/f/811_nasy_nastauniki-master.mp3
[3] https://nastaunik.eu/files/f/812_nasy_nastauniki-master_minus.mp3