Іспанска-беларускі слоўнік для школьнікаў
Аўтары «Іспанска-беларускага слоўніка для школьнікаў» Мікола Бусел і Якуб Лапатка дазволілі выставіць яго для ўсеагульнага карыстання, паколькі на сённяшні дзень выдаць кнігу не знайшлося магчымасці. Ахвотныя дапамагчы ў выданні слоўніка могуць звяртацца на паштовы адрас siadziba@gmail.com [1].
На што ж здатны гэты невялічкі слоўнічак?
Найперш ён будзе добрым дапаможнікам пры пачатковым вывучэнні іспанскай мовы.
Па-другое, ён дасць магчымасць прачытаць і зразумець змест не надта мудрагелістага іспанскага тэксту. Па-
трэцяе, веданне лексікі слоўніка практычна забяспечыць звычайныя патрэбы вусных зносін з іспанамоўным суразмоўнікам. А што болей трэба, як зразумець і быць зразуметым?
Шчаслівай вандроўкі ў свет іспанскай мовы!
Аўтары
Спампаваць «Іспанска-беларускі слоўнік для школьнікаў» (pdf 709 Kb [2])
Паводле tbm-mova.by [3]
