Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне

06.09.2012

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях:

— журналістыка: падставовы курс

— журналістыка: спецкурсы

— найноўшая гісторыя

— філасофія/літаратура

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучання пражывае ў Мінску.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і не дублююць праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.

Сертыфікат Калегіюма не замяняе дыплому аб вышэйшай адукацыі.

Навучанне ў БК бясплатнае.

Пачатак заняткаў — 1 кастрычніка 2012 г.
Заяўкі прымаюцца па 23 верасня 2012 г.

Умовы паступлення тут [1] .

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз kalehium@gmail.com [2] .


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12857

Спасылкі
[1] http://bk.baj.by/faq/faq2012.htm
[2] mailto:kalehium@gmail.com