Нефармальная адукацыя для ўсіх пакаленняў: IV Фестываль нефармальнай адукацыі
Апошні тэрмін падачы заявак – 22 кастрычніка 2012 г.
Шаноўныя сябры і калегі!
Запрашаем вас да ўдзелу ў IV Фестывалі нефармальнай адукацыі, які пройдзе з 7 па 9 снежня 2012 года.
Фестываль у Беларусі ўжо стаў традыцыяй у вядзенні прафесійнай камунікацыі і святам для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых людзей, што падзяляюць каштоўнасці нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця.
Тэма IV Фестывалю – «Нефармальная адукацыя для ўсіх пакаленняў».
На працягу ўсіх дзён Фестывалю будзе дзейнічаць выстава арганізацый і навучальных праграм нефармальнай адукацыі.
У рамках Фестывалю таксама будуць праведзеныя конкурсы публікацый, сайтаў / блогаў, фота, плакатаў, стэндаў, фільмаў і майстар-класаў. Канчатковая праграма Фестывалю будзе сфармавана на падставе пададзеных і адабраных заявак.
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у сферы нефармальнай і дадатковай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, СНД ды іншых еўрапейскіх краінах.
Фармат удзелу у Фестывалі можа быць наступным:
- арганізацыя майстар-класа;
- прэзентацыя кнігі, навучальнай праграмы, сайта або праекта;
- прэзентацыя арганізацыі ў рамках выставы;
- удзел у конкурсах, якія праводзяцца ў рамках Фестывалю;
- публікацыя ў спецыяльным нумары часопіса «Адукатар»;
- свабодны ўдзел.
на adukatar.net [1]
