Прыдумай слоган для Радыё Свабода і атрымай прыз
8 кастрычніка – 22 кастрычніка 2012 г.
Прыдумай яркі крэатыўны слоган для Радыё Свабода і выйграй новы iPod Nano 6-га пакаленьня альбо электронную кнігу Kindle.
Удзельнічаць можа кожны карыстальнік інтэрнэту. Шорт-ліст найбольш цікавых прапановаў будзе вызначаны журы, а галасаваньне за пераможцу адбудзецца на сайце Радыё Свабода.
Каб стаць удзельнікам конкурсу трэба:
1. Далучыцца да суполак Радыё Свабода уКантакце [1] ці лайкнуць суполку ў фэйсбуку [2].
2. Пад паведамленьнем пра конкурс зьмясьціце ў камэнтарах свой варыянт слогану. Прымаецца ня больш за 3 варыянты ад аднае асобы.
3. Зрабіць перапост паведамленьня пра конкурс на сваю старонку ў кантакце ці фэйсбуку.
Сярод аўтараў слоганаў, якія выканаюць умовы, рэдакцыя абярэ 10 найлепшых прапановаў. Аўтары атрымаюць кніжкі і дыскі ад Радыё Свабода ў падарунак.
Пры дапамозе інтэрнэт-галасаваньня будуць вызначаныя тры найлепшыя слоганы, аўтары якіх атрымаюць галоўныя прызы:
1 месца — Apple iPod Nano 8gb
2 месца — электронная кніга Amazon Kindle,
3 месца — плэер iRiver E300.
Cлоганы-пераможцы будуць выкарыстоўвацца ў рэклямнай прадукцыі Радыё Свабода.
Паводле svaboda.org [3]
