Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Міжнародны дзень астраноміі ў мінскім планетарыі

Міжнародны дзень астраноміі ў мінскім планетарыі

19.10.2012

20 кастрычніка 2012 г. 

Мінскі планетарый 20 кастрычніка правядзе Дзень астраноміі. Усе ахвотныя змогуць бясплатна паглядзець у тэлескоп, паслухаць навукова-папулярныя лекцыі, наведаць фотавыставу касмічных здымкаў.

Акрамя таго, адбудзецца дэманстрацыя сферычных фільмаў, конкурс малюнкаў на касмічную тэматыку.

«Выбар дня не выпадковы: па-першае, пасля начных назіранняў у людзей ёсць магчымасць выспацца ў нядзелю, па-другое – Месяц бачны ў фазе першай чвэрці, што вельмі зручна для назірання», – адзначылі ў планетарыі.

Восеньскі Дзень астраномаў звычайна адзначаецца ў суботу пачатку да канца кастрычніка, блізка ці перад 1-й чвэрцю Месяца. У 2012 годзе Міжнародны дзень астраноміі прыпадае на 20 кастрычніка. Ён у Беларусі адзначаецца з 2009 года.

Мінскі планетарый размешчаны ў дзіцячым парку імя Горкага.

Глядзець у тэлескоп можна будзе ад 17:00 да 22:00.

Паводле planetarium.by [1], праз nn.by [2] 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12910

Спасылкі
[1] http://planetarium.by/mda_2012_autumn.php
[2] http://nn.by/?c=ar&i=82061