Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Інстытут імя Гётэ: Жылі-былі… нямецкая і беларуская казка

Інстытут імя Гётэ: Жылі-былі… нямецкая і беларуская казка

22.10.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 лістапада 2012 г.

200 гадоў таму ў свет упершыню выйшаў зборнік казак братоў Грым. З таго часу дзеці ўсяго свету ведаюць пра Чырвоны Каптурок, Беласнежку, Прыгажуню ў сонным лесе і Прынца-Жабу. Але што адбудзецца, калі гэтыя вядомыя персанажы сустрэнуцца з героямі беларускіх казак? Якія з імі здарацца прыгоды?

Напішыце і намалюйце сваю гісторыю і выйграйце цудоўныя прызы ў конкурсе казачных коміксаў!

У конкурсе могуць браць удзел вучні 5 – 6 і 7 – 8 класаў. Апошні тэрмін падачы заявак – 30 лістапада 2012 года. Пераможцаў конкурсу чакаюць прывабныя прызы.

Каб знайсці апісанне праекта на нямецкай мове і падрабязныя ўмовы ўдзелу на рускай мове, скарыстайцеся прадстаўленымі ніжэй спасылкамі.

З нецярпеннем чакаем вашых ідэй!

Інфармацыя аб конкурсе [1] (PDF, 424 KB, на нямецкай мове)
Інфармацыя аб конкурсе [2] (PDF, 216 KB, на рускай мове)

Паводле goethe.de [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12913

Спасылкі
[1] http://www.goethe.de/mmo/priv/9972985-STANDARD.pdf
[2] http://www.goethe.de/mmo/priv/9973256-STANDARD.pdf
[3] http://www.goethe.de/ins/by/min/lhr/be9972963.htm