Праграма культурнага абмену Community Connections – 2013
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці абвесціла конкурс на ўдзел у праграме прафесійна-культурнага абмену Community Connections – 2013 у Беларусі. Праграма абмену Community Connections спрыяе прасоўванню мэтаў народнай дыпламатыі ў адпаведнасці з прыярытэтамі ўрада ЗША і развіццю ўзаемаразумення паміж народамі Беларусі і Амерыкі. Асноўнай мэтай праграмы з’яўляецца судзейнічанне эканамічным рэформам і прадастаўленне беларусам магчымасці пазнаёміцца з aмерыканскім грамадствам і народам.
Працягласць праграмы – тры тыдні. Мерапрыемствы ўключаюць у сябе наведванне дзяржаўных органаў ЗША, прыватных прадпрыемстваў і няўрадавых арганізацый, сустрэчы з экспертамі, а таксама ўдзел у валанцёрскай дзейнасці.
Кандыдаты для ўдзелу ў праграме вызначаюцца ў рамках адкрытага конкурсу. Адбор кандыдатаў ажыццяўляецца на падставе іх асабістых і прафесійных якасцяў і магчымасці выкарыстання і распаўсюду досведу, атрыманага ў рамках праграмы. Ведання англійскай мовы не патрабуецца.
Тэмы праграмаў на 2013 год:
- Пашырэнне адвакацыйных магчымасцяў грамадскіх арганізацый праз выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
- Судзейнічанне арганізацыйнаму развіццю грамадскіх арганізацый;
- Рэалізацыя дзяржаўнай сацыяльнай замовы праз арганізацыі грамадзянскай супольнасці;
- Досвед працы прафсаюзаў у ЗША;
- Развіццё прадпрымальніцтва.
Інфармацыя пра праграму, неабходныя дакументы – на сайце belarus.usaid.gov [1]
Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info
