Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > У дапаможніку серыі «Майстэрня настаўніка» разглядаецца актыўная ацэнка

У дапаможніку серыі «Майстэрня настаўніка» разглядаецца актыўная ацэнка

09.11.2012

Запрудский, Н.И. Контрольно-оценочная деятельность учителя и учащихся: пособие для учителя. Минск: Сэр-Вит, 2012.

У дапаможніку Мікалая Іванавіча Запрудскага разглядаецца месца кантрольна-ацэначнай дзейнасці суб’ектаў адукацыйнага працэсу ў дыдактычнай сістэме настаўніка, а таксама яе адметнасці ў розных мадэлях навучання: прадметна-арыентаванай, тэхналагічнай і асабова-арыентаванай. Паказана, як уключаць навучэнцаў у актыўную ацэнку, якая эфектыўна забяспечвае іх пазнавальную дзейнасць. Апісаны сродкі ангажавання навучэнцаў ды іх бацькоў у ацэначную дзейнасць. Пададзены адпаведныя практычныя дадаткі.

Дадатковым фактарам, які абумовіў працу над дапаможнікам, стаў ўдзел аўтара ў трэнінгах, прысвечаных актыўнай ацэнцы, якія праводзіліся ў Мінску польскімі настаўнікамі, а таксама стажыроўка групы беларускіх педагогаў у школах Варшавы.

Дапаможнік выйшаў у серыі «Майстэрня настаўніка».


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12936