Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Школьны тлумачальны слоўнік (PDF)

Школьны тлумачальны слоўнік (PDF)

14.11.2012

Вольга Верціхоўская, Марыя Верціхоўская. Школьны тлумачальны слоўнік. Мінск: УніверсалПрэс, 2006

Школьны слоўнік-мінімум агульнаўжывальнай, у пераважнасці ўласнабеларускай, нарматыўнай лексікі. Адметная асаблівасць гэтага выдання – спалучэнне ў ім тлумачальнага i перакладнога слоўнікаў, a таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял да слоў i выразаў, значэнне якіх раскрываецца.
Тлумачальны слоўнік арганічна ўвабраў у сябе i кароткі беларуска-рускі слоўнік прыказак – «залацінак» народнай мовы, выкарыстаных у якасці ілюстрацый. Да пераважнай большасці прыказак пададзены адпаведнікі з рускай мовы.
Слоўнік будзе спрыяць развіццю маўлення вучняў, стане трывалым падмуркам выпрацоўкі маўленчых навыкаў. Афарыстычныя выразы i прыказкі вучні змогуць выкарыстаць пры падрыхтоўцы да сачыненняў, рэфератаў, водгукаў, а таксама ў вусных выказваннях.
Для вучняў школ, гімназій, ліцэяў, студэнтаў, выкладчыкаў, i ўсіх тых, хто дбае пра чысціню i выразнасць роднай мовы.

Спампаваць [1] (pdf 1,82 Mb)

Паводле Kamunikat.org [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12938

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/974_vierc-sk_skounik.pdf
[2] http://kamunikat.org/halounaja.html?pubid=22767