Трэнінг для адукатараў у Чарнігаве
Апошні тэрмін – 23 лістапада 2012 г.
Грамадскае аб’яднанне «М’АРТ» [1] (Чарнігаў, Украіна), у партнёрстве з беларускімі спецыялістамі ў галіне адукацыі па правах чалавека, запрашае паўдзельнічаць у трэнінгу-прэзентацыі для адукатараў «"Компас" – метадычны дапаможнік па адукацыі ў галіне правоў чалавека для моладзі», які пройдзе 30 лістапада – 2 снежня 2012 года ў Чарнігаве.
Мэта трэнінга: павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека, праз знаёмства з беларускім выданнем метадычнага дапаможніка Савета Еўропы «Компас» і магчымасцямі яго выкарыстання пры планаванні і правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў і праграм па правах чалавека для моладзі.
На працягу трэнінга ўдзельнікі змогуць:
· Узгадніць разуменне паняццяў «правы чалавека» і «адукацыя ў галіне правоў чалавека»;
· Пазнаёміць удзельнікаў з асноўнымі падыходамі Моладзевай праграмы Савета Еўропы да зместу, форм і метадаў адукацыі ў галіне правоў чалавека для моладзі;
· Пазнаёміць удзельнікаў з беларускім выданнем метадычнага дапаможніка Савета Еўропы «Компас» – адукацыйным рэсурсам у галіне адукацыі па правах чалавека для моладзі;
· Атрымаць навыкі правядзення і абмеркавання практыкаванняў з «Компаса»;
· Абмеркаваць перспектывы выкарыстання метадычнага дапаможніка Савета Еўропы «Компас» пры планаванні і правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў і праграм па правах чалавека для моладзі.
Са зместам «Компаса» можна пазнаёміцца тут [2].
Трэнерская група: у якасці трэнераў і экспертаў курса будуць працаваць запрошаныя беларускія і ўкраінскія спецыялісты ў галіне правоў чалавека і адукацыі па правах чалавека.
Мэтавая група трэнінга: беларускія настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досвед выкладання курса «правы чалавека» ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэння кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асветы моладзі і дарослых. Плануемая колькасць удзельнікаў – 18 чалавек.
Кампенсацыя выдаткаў, звязаных з удзелам у трэнінгу: удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арагнізатары забяспечаць пражыванне ў двух- і трохмясцовых пакоях, харчаванне і аплату транспартных выдаткаў удзельнікам, якія пройдуць конкурсны адбор и наведаюць 100% заняткаў трэнінга.
Падарожжа на трэнінг будзе арганізавана чыгуначным транспартам з г. Мінска (выезд увечары 29 лістапада і вяртанне наранку 3 снежня) і Гомеля (выезд наранку 30 лістапада і вяртанне увечары 2 снежня).
Асаблівыя патрабаванні: Калі Вы маеце асаблівыя патрабаванні да харчавання, просім паведаміць пра гэта ў анкеце.
Працэдура адбору ўдзельнікаў: у трэнінгу могуць паўдзельнічаць асобы, якія плануюць выкарыстоўваць метадычны дапаможнік Савета Еўропы «КОМПАС» пры планаванні і правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў па правах чалавека для моладзі. Удзельнікі павінны мець папярэдні досвед працы з тэмай «правы чалавека» ў сферы фармальнай і/ці нефармальнай адукацыі. Конкурсны адбор удзельнікаў Курса будзе адбывацца на падставе запоўненных анлайн анкет.
Для ўдзелу ў Курсе неабходна запоўніць анлайн анкету [3] не пазней за пятніцу, 23 лістапада 2012 года.
На жаль, арганізатры не змогуць прыняць да ўвагі заяўкі, запоўненыя пасля пазначанай даты. Пасля атрымання заявак арганізатары пакідаюць за сабой права правесці тэлефонную ці скайп суразмову з некаторымі ўдзельнікамі.
Пра вынікі конкурснага адбору ўсе прэтэндэнты будуць праінфармаваныя да 25.11.2012. Адабраныя ўдзельнікі курса павінны будуць не пазней за 26.11.2012 зарэгістравацца на вэб-пляцоўцы трэнінга, адрас якой будзе пададзены ў адпаведным лісце, у адваротным выпадку іх месцы будуць перададзены кандыдатам з групы рэзерва.
Кантактная інфармацыя: усе пытанні, звязаныя з удзелам у Курсе, накіроўвайце на адрас hre.bel.2012@gmail.com [4].
Паводле інфармацыйнага ліста
