Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Навучальныя візіты ў Польшчу для актыўных студэнтаў

Навучальныя візіты ў Польшчу для актыўных студэнтаў

20.11.2012

Апошні тэрмін – 10 снежня 2012 г. 

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Еўропы ім. Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі (Бранская, Калінінградская, Наўгародская, Ленінградская вобласці і горад Санкт-Пецярбург) паўдзельнічаць у Праграме Study Tours to Poland (STP).

ХТО МОЖА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ STP 

У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням:

• Узрост 18 – 21 год (1 ліпеня 1991 – 31 снежня 1994 г.).
• З’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі.
• Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі (у Бранскай, Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе).
• Маюць дзейны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння не можа быць карацейшы чым да 30 верасня 2013 г.)
• Не прымалі раней удзелу ў Праграме Study Tours to Poland і ў Праграме Study Visit in Gdynia.

ЯК МОЖНА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ

Для ўдзелу ў STP кандыдаты праходзяць адбор на конкурснай аснове.

ТЭРМІНЫ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ

Заявы ад кандыдатаў прымаюцца да 10 снежня 2012 г. 

Інфармацыю аб выніках конкурсу кожны з кандыдатаў атрымлівае індывідуальна да 10 студзеня 2013 г. 

Візіты адбываюцца ў красавіку і маі 2013 г. (дакладныя даты ўдзелу будуць паведамляцца прынятым удзельнікам індывідуальна).

Працягласць візіту – 12 дзён.

ВЫДАТКІ НА ЎДЗЕЛ У ПРАГРАМЕ

Выдаткі на пражыванне і харчаванне

Арганізатар праграмы бярэ на сябе выдаткі на пражыванне і харчаванне на тэрыторыі Польшчы падчас візіту.

Праграмныя выдаткі

Арганізатары бяруць на сябе выдаткі па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграмы візіту.

Візавыя выдаткі

Удзельнікі атрымаюць запрашэнні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу.

Арганізатары не вяртаюць дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем візы, напрыклад, з паездкай у консульства.

Удзельнікі аплачваюць выдаткі на страхоўку, патрэбную для атрымання візы ў Польшчу.

Выдаткі на праезд

Удзельнікі праграмы Study Tours to Poland для студэнтаў бяруць на сябе частку выдаткаў на дарогу, звязаных з паездкай у Польшчу.

ПАДАЧА ЗАЯВЫ НА ЎДЗЕЛ У STP

Працэдура падачы заявы на ўдзел у Праграме БЯСПЛАТНАЯ!

Заява на ўдзел у Праграме запаўняецца анлайн [1]. 

на Study Tours to Poland [2] 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12944

Спасылкі
[1] http://www.studytours.pl/index.php?option=com_content&view=article&id=57&Itemid=61&lang=be
[2] http://www.studytours.pl/index.php?option=com_content&view=category&layout=blog&id=53&Itemid=70&lang=be