Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Прадстаўленне маляванкі «Будзьма беларусікамі!»

Прадстаўленне маляванкі «Будзьма беларусікамі!»

04.12.2012

9 снежня 2012 г.

У кнігарні «Логвінаў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца прадстаўленне маляванкі «Будзьма беларусікамі!».

На прыкладзе гістарычных персанажаў мастачка Наталля Гарачая-Зямчонак навучыць дзетак размалёўваць і правільна спалучаць колеры.

Бацькі і дзеткі, прыходзьце, і не забудзьцеся захапіць каляровыя алоўкі!

Пачатак а 14-й. Уваход вольны.

Ой, зусім забыліся: кожнаму дзіцяці — маляванка ў дарунак. Расквецім гісторыю нашай краіны разам

Паводле nn.by [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12952

Спасылкі
[1] http://nn.by/?c=ar&i=101213