Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Стыпендыі Заходнечэшскага Універсітэта для студэнтаў з Беларусі

Стыпендыі Заходнечэшскага Універсітэта для студэнтаў з Беларусі

04.12.2012

Заходнечэшскі Універсітэт у горадзе Пльзень прапануе студэнтам з Беларусі ў 2013–2014 навучальным годзе стыпендыі для навучання на чэшскай мове на наступных факультэтах:

• Прыкладныя навукі – http://www.fav.zcu.cz/en/ [1]
• Электратэхнічны – http://fel.zcu.cz/index.aspx?pglang=en [2]
• Машынабудаўнічы – http://www.fst.zcu.cz/en/ [3]

Стыпендыі для навучання ўключаюць і падрыхтоўчыя курсы чэшскай мовы.

Ахвотныя могуць да 10 снежня 2012 г. зарэгістравацца на: http://www.kma.zcu.cz/fs/application.php [4]  

Уступныя тэсты па спецыяльнасці і сумоўі адбудуцца 14 і 15 снежня 2012 г. у Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Мінску (Музычны зав. 1/2).

Для праходжання тэсту будуць запрошаныя толькі зарэгістраваныя па пазначаным вышэй адрасе.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12953

Спасылкі
[1] http://www.fav.zcu.cz/en/
[2] http://fel.zcu.cz/index.aspx?pglang=en
[3] http://www.fst.zcu.cz/en/
[4] http://www.kma.zcu.cz/fs/application.php