Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Мінск: Ялінкі ад «Нашых дзетак»

Мінск: Ялінкі ад «Нашых дзетак»

07.12.2012

29, 30 снежня 2012 г.

Сёлета Ялінка [1] «Нашых дзетак» адбудзецца 29 снежня ў 16:00 у Тэатры юнага гледача (Фрунзэ, 5). Спачатку будзе свята, а за ім – спектакль «Вясёлы Роджар». Дзеткаўская Яліначка [2] для самых маленькіх сёлета пройдзе ў кафэ Лофт (Броўкі, 22), меркавана 29 і 30 снежня.




Квіткі на Ялінку трэба набываць папярэдне, кошт 15–25 тыс., залежна ад месца ў зале. Пра спектакль можна прачытаць на сайце [3] Тэатра юнага гледача.

Перад спектаклем плануюцца карагоды, пасля спектакля дзеткі будуць атрымліваць падарункі (якія традыцыйна прыносяць бацькі, загортваюць і падпісваюць) з рук казачных герояў, бегаць і весяліцца пад музыку. Гэтая весялосць пасля спектаклю зойме яшчэ каля гадзіны. Як заўсёды, варта прыходзіць у карнавальных святочных строях!

Хацелася б таксама падрыхтаваць нейкія падаруначкі ўсім дзеткам: паштоўкі, дыскі з мульцікамі, кнігі, слодычы і г.д. Калі вы хочаце дапамагчы – будзем вельмі ўдзячныя! Дапамога можа выражацца ўласна ў набыцці падарункаў, у камплектаванні іх (трэба будзе сустрэцца напярэдадні), у фінансаванні друку паштовак (можна таксама дапамагчы з распрацоўкай дызайну). Спатрэбіцца дапамога і ў правядзенні імпрэзы: сустракаць удзельнікаў свята, забіраць ціхенька ў бацькоў падарункі і складаць у адпаведныя мяхі, падказваць дарогу і адказваць на пытанні, каардынаваць працэс атрымання падарункаў, фатаграфаваць і фільмаваць. З арганізатарамі Ялінкі можна звязвацца праз e-mail: n.dzietki@yahoo.com [4]; тэл.: (029) 632 27 43 (у ідэале – у непрацоўны час).

Дадатковую інфармацыю пра Яліначку для самых маленькіх можна атрымаць праз тэл.: (029) 784 63 13, (029) 911 78 87.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12960

Спасылкі
[1] http://dzietki.by/forum/viewtopic.php?t=11142
[2] http://dzietki.by/forum/viewtopic.php?t=11146
[3] http://www.beltuz.by/be/repertuar/my-first-spectacles/124.html
[4] mailto:n.dzietki@yahoo.com