Конкурс на стыпендыю Кіркланда: 2013/14 навучальны год
Апошні тэрмін – 1 сакавіка 2013 г.
Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы) абвяшчаюць адкрыты конкурс для кандыдатаў на атрыманне стыпэндый імя Лэйна Кіркланда на 2013/2014 навучальны год.
Праграма адрасавана маладым лідэрам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з двух- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.
Спецыяльнасці:
• Эканоміка і кіраванне;
• Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);
• Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);
• Права;
• Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);
• Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;
• Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.
Хто можа падаваць заяўкі?
У 2012/2013 навучальным годзе Праграма Кіркланда будзе адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:
• Эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;
• Прадпрымальнікі, менэджэры;
• Лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;
• Выкладчыкі ВНУ;
• Журналісты.
Патрабаванні да кандыдатаў:
• Беларускае грамадзянства і месца жыхарства ў Беларусі (уладальнікі віду на жыхарства ў Польшчы не могуць прымаць удзел у конкурсе);
• Скончаная вышэйшая адукацыя (ступень магістра);
• Узрост да 35 гадоў (у выключных, абгрунтаваных выпадках – да 40 гадоў);
• Веданне польскай мовы (на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях і семінарах, а таксама для напісання дыпломнай працы) ці ангельскай мовы – у выпадку падання кандыдатам дакладнага курса ва ўніверсітэце, які выкладаецца па-англійску. У апошнім выпадку дапушчаецца пасіўны ўзровень валодання польскай мовай;
• Стаж працы – не менш двух гадоў.
Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія:
• Актыўна працуюць па атрыманай прафесіі;
• Валодаюць значнымі дасягненнямі ў сваёй дзейнасці;
• Ніколі раней не навучаліся ў Польшчы.
Падрабязная інфармацыя на старонцы праграмы [1]
.
Дэдлайн 1 сакавіка 2013 года.
Паводле adukacyja.info [2]
