Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Стыпендыі Вышаградскага фонду для навучання ў ВНУ Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі

Стыпендыі Вышаградскага фонду для навучання ў ВНУ Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі

18.01.2013

Апошні тэрмін – 31 студзеня 2013 г.

Стыпендыя Вышаградскага фонду прызначана для студэнтаў, што навучаюцца ў дзяржаўных або прыватных ВНУ, і складае 2300 еўра ў семестр. Для ўдзельнікаў, якія пражываюць на адлегласці больш за 1 500 км ад месца навучання, прадугледжаны гранты на дарогу. Мэта праграмы – павелічэнне акадэмічнай мабільнасці праз фінансавую падтрымку студэнтаў і даследчыкаў.

Для таго, каб стаць стыпендыятам, кандыдаты павінны самастойна абраць прымаючы ўніверсітэт са спіса [1].

Працягласць навучання: 1 – 4 семестры.

Апошні тэрмін: 31 студзеня 2013 г.

Патрабаванні да кандыдатаў: скончаная вышэйшая адукацыя / навучанне ў магістратуры ці аспірантуры, веданне английскай мовы.

Неабходныя дакументы:

1. запоўнены online [2] бланк анкеты
2. завераныя копіі і пераклад дыплома і дадатку да дыплома
3. афіцыйны ліст-запрашэнне прымаючай ВНУ
4. рабочы план на перыяд навучання
5. рэкамендацыйны ліст (для стажыроўкі ў рамках аспірантуры)

Больш інфармацыі пра стыпендыю і форму заяўкі можна знайсці тут [3].

Паводле adukacyja.info [4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12996

Спасылкі
[1] http://visegradfund.org/scholarships/instructions/
[2] http://applications.visegradfund.org/Create.aspx?t=1
[3] http://visegradfund.org/scholarships/incoming/
[4] http://adukacyja.info/news/grant/959-vushegrad-stypendyi.html