Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Прыгоды і паходы»: Новая праграма для дзяцей

«Прыгоды і паходы»: Новая праграма для дзяцей

18.01.2013

Вашыя дзеткі задаюць пытанні? Чаму бывае дзень і ноч? Зіма і лета? Чаму планета Зямля – у космасе? З чаго складаюцца рэчывы? Што такое «хуткасць свету»? Чаму трэба з павагаю ставіцца да прыроды і берагчы яе? Як з непрыгожага вусеня атрымліваецца прыгожы матылёк? Адказы – у новай праграме «Прыгоды ды паходы», якую ствараюць адмыслова для «Белсату» беларускія аніматары.

Глядзець яе можна будзе на інтэрнэт-старонцы.



Гэтая праграма для вас і вашай малечы! Запрашаем у захапляльныя вандроўкі разам з Вожавужам, Свінтусам і Дашаю, падчас якіх нашыя маленькія гледачы даведаюцца пра свет вакол сябе, пра цікавыя падзеі ды здарэнні.

Глядзіце «Прыгоды і паходы» на «Белсаце» раз на два тыдні. Першая серыя – ужо ў суботу а 18:45.

Праграма будзе выходзіць на беларускай мове, а таму апроч добрай забавы ды паглыблення ведаў, дзеткі пашыраць слоўнікавы запас беларускіх словаў, пачуюць навуковыя тэрміны і вясёла пабавяць час.

ШВ, belsat.eu [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12997

Спасылкі
[1] http://belsat.eu/be/nie_przegap/a,213,pryghody-i-pakhody.html