Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Памёр Міхась Чарняўскі

Памёр Міхась Чарняўскі

21.01.2013

20 студзеня на 75-ым годзе жыцця памёр выдатны гісторык, археолаг і выкладчык Міхась Чарняўскі. Ён быў адным са стваральнікаў  дысідэнцкай супольнасці нацыянальнай інтэлігенцыі, якую прынята называць Акадэмічным асяродкам. Яшчэ нядаўна спадар Міхась прыходзіў да нас і прапаноўваў узяць пад крыло Таварыства беларускай школы закрытыя беларускія дзіцячыя выданні «Раніцу» і «Бярозку». Вельмі перажываў за лёс беларускай моладзі, якую пазбаўляюць магчымасці чуць і чытаць беларускае слова...

Nastaunik.info і Таварыства беларускай школы глыбока смуткуюць з прычыны смерці спадара Міхася і выказваюць шчырае спачуванне сыну Максіму Чарняўскаму і ўсёй сям'і.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12999