Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Адукацыйны семінар «Правы Чалавека на пальцах»

Адукацыйны семінар «Правы Чалавека на пальцах»

22.01.2013

Апошні тэрмін – 23 студзеня 2013 г. 

Якія правы чалавека парушаюцца ў Беларусі? Прыходзь і даведайся!

Удзельнік праграмы: «Вось праходзіць мітынг, а чалавеку праехаць трэба. Яго ж правы чалавека таксама парушаюцца!»

«У нашай краіне парушаюцца правы чалавека» – колькі разоў мы маглі чытаць, чуць, а можа і самі сцвярджаць гэта. Аднак як часта мы ўсведамляем, што менавіта хаваецца за гэтымі словамі? Дзе, кім і чаму парушаюцца? Задаяцеся гэтымі пытаннямі? Прыходзьце 24 студзеня 2013 года на семінар «Правы чалавека на пальцах» і знайдзіце адказы!

Заяўкі [1] прымаюцца да 23 студзеня 2013 года (уключна).

Пра што праграма?

Падчас двухгадзіннай сустрэчы будуць закрануты пытанні гістарычных і філасофскіх аспектаў правоў чалавека, у якіх выпадках парушаюцца правы чалавека, а ў якіх не і якія існуюць механізмы іх абароны.

Таксама пойдзе гутарка аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што правы чалавека – гэта не пра ўсе на свеце, а вельмі канкрэтныя рэчы.

Калі вы жадаеце даведацца пра ўсё гэта і паразважаць на тэмы, калі ласка, запоўніце заяўку [1]!

Вядучыя праграмы – маладыя беларускія праваабаронцы – з радасцю адкажуць на вашыя пытанні і ўзаемна абмяняюцца досведам.

Для каго праграма?

Да ўдзелу ў праграме запрашаецца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвочыя незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання і г.д.

Дзе і калі адбудзецца?

Сустрэча пройдзе 24 студзеня 2013 года. Пачатак у 18.30. Працягласць каля 2 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут [2]. Апошні тэрмін падачы заявак: 23 студзеня 2013 года (уключна).

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены курс, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Даведка

Правы чалавека «на пальцах» – эксперыментальная навучальная праграма, стартавы ўзровень Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў [3]. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і вядучымі.

Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты: belmpd@gmail.com [4] .

Паводле eurobelarus.info [5]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13003

Спасылкі
[1] https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?formkey=dGoyMy1OSHRnaUl0YzhfcU1DMTVrRWc6MQ#gid=0
[2] https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?fohttps://docs.google.com/spreadsheet/viewform?formkey=dGoyMy1OSHRnaUl0YzhfcU1DMTVrRWc6MQ#gid=0
[3] http://www.inthrschool.org/
[4] mailto:belmpd@gmail.com
[5] http://eurobelarus.info/news/society/2013/01/21/chargovy-sem--nar-pravy-chalaveka-na-pal-tsah--.html