«Актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання»: Семінар у АПА
14 – 15 лютага 2013 г.
Цэнтр прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» з 14 па 15 лютага 2013 г. праводзіць семінар «Актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання».
Прапанаваны практычны курс адрасаваны кіраўнікам і спецыялістам, якія робяць крокі на шляху стварэння збалансаванай сістэмы кантролю і ацэнкі вучэбных дасягненняў у адукацыйнай установе; педагагічным работнікам, зацікаўленым ва ўжыванні тэхналогій, якія стымулююць ацэначную самастойнасць вучняў; усім, хто цікавіцца новымі тэхналогіямі ў адукацыі.
Навучанне будзе праходзіць у рэжыме мадэлявання рэальнага навучальнага працэсу з выкарыстаннем разнастайных актыўных спосабаў арганізацыі працы.
Іншагароднім удзельнікам на час правядзення семінара прапануецца інтэрнат. Кошт навучання складае 385 000 рублёў.
Папярэдні запіс абавязковы!
на academy.edu.by [1]
