Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Выкарыстанне праектных задач у адукацыйным працэсе»: Семінар у АПА

«Выкарыстанне праектных задач у адукацыйным працэсе»: Семінар у АПА

31.01.2013

25 – 26 лютага 2013 г.

У ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» з 25 па 26 лютага 2013 г. адбудзецца тэматычны семінар для педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Выкарыстанне праектных задач у адукацыйным працэсе на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі» на платнай аснове навучання.

У праграме семінара будуць разгледжаны пытанні па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе I ступені агульнай сярэдняй адукацыі праектных задач:

- Тэарэтычныя асновы і канцэптуальныя палажэнні дзейнаснага падыходу (прынцыпы, умовы і падставы дзейнаснага падыходу);

- Рэалізацыя прадметнага зместу праз задачны падыход (функцыі навучальных задач, тыпы навучальных задач з развіццёвымі функцыямі, структура і тыпалогія праектных задач);

- Метад актыўнай ацэнкі як эфектыўны сродак фармавання кантрольна-ацэначнай самастойнасці вучняў на ўроках рашэння праектных задач;

- Выкарыстанне праектных задач у адукацыйным працэсе (праектаванне і рэалізацыя ўрокаў рашэння праектных задач; самааналіз і аналіз рэалізаваных урокаў).

У рамках правядзення тэматычнага семінара плануецца рэалізацыя ўрокаў рашэння праектных задач на базе ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Мінска».

Іншагароднім удзельнікам на час правядзення семінара прапануецца інтэрнат. Кошт навучання складае 260 000 рублёў.

у інфармацыйным лісце doc 58 Kb [1]

Даведкі праз тэлефоны: 8 (017) 285–78–23, 8 (029) 850–52–72 (МТС), 8 (029) 631–74–23 (Velcom).


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13009

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/1012_list.doc