Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс грантаў па абароне навакольнага асяроддзя і ўстойлівым развіцці ў Беларусі

Конкурс грантаў па абароне навакольнага асяроддзя і ўстойлівым развіцці ў Беларусі

04.02.2013

Апошні тэрмін – 28 лютага 2013, 17:00

Рэгіянальны Экалагічны Цэнтр (Венгрыя) абвяшчае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці па абароне навакольнага асяроддзя і ўстойлівым развіцці ў Беларусі.

Прымаюцца заяўкі:

• На нацыянальныя гранты, на сумы ад 15 000 да 25 000 еўра;
• На мясцовыя гранты, на сумы ад 5 000 да 10 000 еўра.

Арганізацыі грамадзянскай супольнасці могуць падаваць заяўкі адначасова на нацыянальныя і мясцовыя гранты і распрацаваць некалькі дакументаў канцэпцый.

У рамках кожнага праекта праграмы нацыянальных грантаў павінна быць прадугледжана супраца прынамсі дзвюх арганізацый грамадзянскай супольнасці. Схема мясцовых грантаў прадугледжвае падачу асобных заявак, хаця ўсталяванне супрацы з іншымі арганізацыямі таксама рэкамендуецца.

на sector.rec.org [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13012

Спасылкі
[1] http://sector.rec.org/index.php?page=obyavleniya