Конкурс грантаў для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў і дзіцячых дамоў для навучання ва ўніверсітэтах Казахстана
Апошні тэрмін – 17:00 гадзін па часе Алматы (14.00 па беларускім часе) 31 сакавіка 2013 г.
Фонд Ержана Татышава абвяшчае конкурс адукацыйных грантаў 2013 года для выпускнікоў школаў і каледжаў з малазабяспечаных сем’яў, а таксама дзіцячых дамоў для атрымання ступені бакалаўра па фінансава-эканамічных спецыяльнасцях.
Для ўдзелу ў праграме запрашаюцца выпускнікі школаў і каледжаў, якія жадаюць навучацца ва Універсітэце КІМЭП [1], Універсітэце Міжнароднага Бізнесу (UIB) [2], Міжнароднай Акадэміі Бізнесу (IAB) [3] і Універсітэце імя Сулеймана Дэмірэля (SDU) [4].
Удзельнічаць у конкурсе могуць грамадзяне Казахстана, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Украіны.
Выпускнікі дзіцячых дамоў маюць перавагі пры разглядзе заявак і зацвярджэнні фіналістаў конкурсу.
Апошні тэрмін прыёму заявак для ўдзелу ў конкурсе – 17:00 гадзін па часе Алматы (14.00 па беларускім часе) 31 сакавіка 2013 г.
Умовы конкурсу, форма заяўкі, пералік неабходных дакументаў, а таксама больш падрабязная інфармацыя – на tatishevfoundation.kz [5] .
Таксама можна звярнуцца па кансультацыю на тэл./факс +7 (727) 298–02–50/51 і e-mail foundation@tatishevfoundation.kz [6] .
