Стыпендыі для беларускіх вучняў у United World Colleges
Апошні тэрмін – 25 сакавіка 2013 г.
United World Colleges абвясціў конкурс для беларускіх вучняў на атрыманне бясплатных стыпендый на навучанне ў каледжах:
• Італіі (UWC of the Adriatic, http://www.uwcad.it [1] )
• Галандыі (UWC Maastricht, http://www.uwc-maastricht.com [2] )
Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat). Тэрмін навучання – 2 гады. Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2013 г.
Конкурс адбываецца ў 2 этапы.
На 1 тур трэба даслаць да 25 сакавіка 2013 г. на адрас uwcblr@gmail.com [3] :
• эсэ на тэму «Маё любімае свята» (2 старонкі А4 на англійскай ці беларускай мовах),
• копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год,
• характарыстыку ад класнага кіраўніка,
• копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.
Кандыдаты, якія прайшлі на 2 тур, атрымаюць запрашэнні. Ён адбудзецца 14 красавіка 2013 г. у выглядзе гутаркі дзеля выяўленя інтэлектуальнага ўзроўня і асабовых якасцяў кандыдата. Час і адрас будуць пазначаныя ў запрашэнні.
Паводле uwcby.org [4]
