Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Спецыялістам у пытаннях вышэйшай адукацыі: Адукацыйны візіт у Чэхію

Спецыялістам у пытаннях вышэйшай адукацыі: Адукацыйны візіт у Чэхію

21.02.2013

Апошні тэрмін – 26 лютага 2013 г.

«Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» запрашае спецыялістаў у пытаннях вышэйшай адукацыі да ўдзелу ў навучальным візіце ў Прагу, які пройдзе 18 – 22 сакавіка 2013 г.

У часе азнаямленчага туру беларускія эксперты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучай чэшскай ВНУ – Карлава Універсітэта ў Празе, сустрэцца з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі Чэхіі, адказнымі за рэфармаванне чэшскай вышэйшай школы, далучэнне краіны да Балонскага працэсу і імплементацыю яго прынцыпаў у сістэме вышэйшай адукацыі.

Для ўдзелу ў праграме неабходна адаслаць запоўненую анкету на oeec.ngo@gmail.com [1] не пазней за 26 лютага 2013 г.
Кантактныя тэлефоны: (017) 392 21 53, (029) 626 20 51.

З кандыдатамі, адабранымі для сумоўя, звяжацца каардынатар адукацыйных праграм асветніцкай установы «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» Юлія Станкевіч.

Cпамаваць анкету [2]
Спамаваць запрашэнне цалкам [3]

Паводле oeec.by [4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13029

Спасылкі
[1] mailto:oeec.ngo@gmail.com
[2] http://oeec.by/sites/default/files/Anketa_rus%20education.doc
[3] http://oeec.by/sites/default/files/Invitation_Education_march_2013_rus.pdf
[4] http://oeec.by/story/nabor-da-udzelu-u-adukacyjnym-vizice-u-chehiju