Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Дзеткі па-беларуску»: Конкурс ад «Белсата»

«Дзеткі па-беларуску»: Конкурс ад «Белсата»

21.02.2013

Апошні тэрмін – 25 сакавіка 2013 г.

А вашае дзіця размаўляе па-беларуску? У Дзень роднай мовы «Белсат» распачынае конкурс «Дзеткі па-беларуску».

Як удзельнічаць у конкурсе:

1) Здыміце відэа, як дзіця па-беларуску размаўляе, спявае, чытае вершык або бярэ ўдзел у тэатральнай пастаноўцы.

2) Запампуйце відэа на «Youtube» і дашліце спасылку да 25 сакавіка 2013 года разам з кароткаю інфармацыяй пра яго аўтара і героя на электронную пошту belsat.eu@gmail.com [1] або на акаўнты «Белсата» ў сацыяльных сетках.

3) Пераможца будзе вызанчаны паводле колькасці праглядаў і «лайкаў» на «Youtube’е».

4) Аўтар найлепшага відэароліку атрымае спадарожнікавую талерку, дзякуючы якой зможа глядзець «Белсат», а герой – прыемную неспадзяванку.

Паводле belsat.eu [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13030

Спасылкі
[1] mailto:belsat.eu@gmail.com
[2] http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,12676,a-vashaie-dzitsia-razmauliaie-pabielarusku-konkurs.html