Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Акадэмія Першых – 2013»: Доўгатэрміновы навучальны курс для моладзевых лідараў

«Акадэмія Першых – 2013»: Доўгатэрміновы навучальны курс для моладзевых лідараў

25.02.2013

Апошні тэрмін – 3 сакавіка 2013 г.

«Акадэмія Першых – 2013» (АП-2013) запрашае да ўдзелу ў доўгатэрміновым навучальным курсе для дэмакратычных моладзевых лідараў, якія будуць прымаць актыўны ўдзел у жыцці сваіх арганізацый і супольнасцей.

Адукацыйны курс АП-2013 складаецца з 5 семінараў (17 семінарскіх дзён), хатніх заданняў, рэалізацыі навучальных праектаў.

Удзельнікі пройдуць ўсе этапы планавання і рэалізацыі ўласных праектаў, навучацца фармуляваць мэты і фармаваць каманду, пазнаёмяцца з моладзевай палітыкай Беларусі і Еўропы. Па выніках кожны ўдзельнік, які паспяхова скончыць курс, атрымае сертыфікат «Акадэміі Першых – 2013».

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ад 18 да 35 год, прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Каб прыняць удзел у курсе, неабходна:

1. Да 3 сакавіка даслаць запоўненую анкету-заяўку на lidarbelarusi2013@gmail.com [1] (заяўкі, якія прыйдуць пазней, разглядацца не будуць).
2. Да 3 сакавіка даслаць дзве рэкамендацыі (адну – ад кіраўніка Вашай арганізацыі/ ініцыятывы) на lidarbelarusi2013@gmail.com [1] (разам з анкетай-заяўкай)
Да 5 сакавіка кандыдаты будуць запрошаныя да ўдзелу ў асноўным курсе.

Графік мерапрыемстваў АП-2013:

Прэзентацыя – 28 лютага
Семінар №1: «Я як Лідар» – 8 – 10 сакавіка
Семінар №2: «Я – Лідар для Арганізацыі і Супольнасці» – 12 – 14 красавіка
Семінар №3: «Кіраванне праектамі» – 9 – 12 мая
Семінар №4: «Маніторынг і ацэнка праектаў» – 28 – 30 чэрвеня
Рэалізацыя навучальных праектаў – 12 ліпеня – 30 лістапада
Семінар №5: «Я – Лідар для Беларусі і Еўропы» – 11 – 13 кастрычніка
Сустрэча па ацэнцы вынікаў праекта АП-2013 – 7 лістапада
Выпускны Баль – 18 студзеня 2014 г.

Падрабязную інфармацыю пра Акадэмія Першых – 2013 можна атрымаць на прэзентацыі, якая адбудзецца 28 лютага.

Месца сустрэчы: Мінск, ля Дома Кіно, вул. Талбухіна, 18. Час сустрэчы: 18.00.
Пры неабходнасці магчыма правядзенне он-лайн трансляцыі прэзентацыі (пішыце на lidarbelarusi2013@gmail.com [1]). Просьба пацвердзіць Ваш удзел у прэзентацыі да 26 лютага на idarbelarusi2013@gmail.com [2].

Спампаваць анкету-заяўку doc 65 Kb [3]

Паводле ampby.org [4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13037

Спасылкі
[1] mailto:lidarbelarusi2013@gmail.com
[2] mailto:idarbelarusi2013@gmail.com
[3] https://nastaunik.eu/files/f/1017_anketa--zajauka-ap-2013_bel.doc
[4] http://ampby.org/2013/02/20/25792/