Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Стыпендыі ўрада Літвы для беларусаў на 2013 – 2014 навучальны год

Стыпендыі ўрада Літвы для беларусаў на 2013 – 2014 навучальны год

01.03.2013

Апошні тэрмін – 1 красавіка 2013 г. 

Урад Літвы прапануе 4 віды стыпендый для студэнтаў, магістрантаў і даследчыкаў з Беларусі:
1. Стыпендыі для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў на кароткі тэрмін у любой сферы (мінімальная працягласць навучання – 5 месяцаў, поўная працягласць навучаня не можа перавышаць 10 месяцаў).
2. Даследчая стыпендыя для аспірантаў (мінімальная працягласць навучання – 1 месяц, працягласць навучання не можа перавышаць 10 месяцаў).
3. Даследчая стыпендыя для лектараў і даследчыкаў (мінімальная працягласць – 1 месяц, поўная працягласць даследчага візіту не можа перавышаць 10 месяцаў).
4. Стыпендыі на ўдзел у летніх курсах літоўскай мовы і культуры.

Асноўныя патрабаванні для кандыдатаў:

• кандыдат павінен быць студэнтам (не выпускнога курсу і скончыць як мінімум 2 курсы), лектарам ці даследчыкам ВНУ Беларусі;
• кандыдат павінен мець афіцыйнае пацверджанне ад установы адукацыі ці даследчага інстытута ў Літве;
• стыпендыі ўрада не могуць спалучацца з іншымі грантамі і стыпендыямі.

Фінансавыя умовы:

• студэнты, магістранты і аспіранты будуць атрымліваць стыпендыю памерам 780 літ (прыкладна 226 еўра);
• даследчыкі арымаюць стыпендыі памерам 1 560 літ (прыкладна 452 еўра);
• стыпендыя ўключае аплату навучання;
• пражыванне ў інтэрнаце аплочваецца стыпендыятам самастойна.

Неабходныя дакументы:

• выдрукаваная і падпісаная форма онлайн-заяўкі [1];
• афіцыйны ліст з установы, дзе навучаецца ці працуе кандыдат з падцверджаннем афіцыйнага статусу студэнта ці даследчыка (з паметкай ступені навучання: студэнт, аспірант, магістрант), годам навучання і годам заканчэння навучальнай установы);
• выпіска аб адзнаках с навучальнай установы, у якой цяпер навучаецца кандыдат;
• завераная копія дыплома і выпіскі аб адзнаках з апошняй ВНУ (калі ёсць);
• два рэкамендацыйныя лісты з ВНУ ці даследчага інтытута (напісаныя за апшнія 6 месяцаў);
• афіцыйны ліст аб залічэнні ва ўніверсітэт ці даследчую ўстанову ў Літве (для студэнтаў з указаннем спецыяльнасці і колькасці крэдытаў, для даследчыкаў – з указаннем сферы даследавання);
• дэталёвая праграма навучання або даследавання;
• копія сертыфіката ведання англійскай мовы ці ліст ад выкладчыка англійскай мовы пра узровень ведання;
• копія пашпарта.

Больш інфармацыі на smpf.lt [2]

Паводле adukacyja.info [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13040

Спасылкі
[1] http://paraiskos.smpf.lt/registration/#topas
[2] http://www.smpf.lt/en/statescholarships/scholarships_for_shortterm_studies_lithuanian_language_summer_courses_and_research_visits
[3] http://www.adukacyja.info/news/grant/274-stypendyi-uradu-litvy-dlja-belarusau-na-2012-2013-navuczhalny-god.html