«Майстэрня грамадзянскай актыўнасці»: міжнародная праграма для моладзі
Апошні тэрмін – 10 сакавіка 2013 г.
Змены пачынаюцца з квітка на цягнік у незнаёмым напрамку, а ідэі нараджаюцца ў выпадковых шчырых размовах з новымі людзьмі. Мужнасць узяць на сябе адказнасць і дзейнічаць самастойна можа змяніць напрамак твайго жыцця, а часам і цалкам перагарнуць яго. За ўсімі вялікімі зменамі ў грамадстве стаяць звычайныя людзі, якія калісьці пачыналі з першай маленькай справы для сваіх сяброў, сваёй вуліцы, свайго асяроддзя. Часта для такога пачатку патрэбны невялічкі імпульс, крыху досведу альбо проста падтрымка аднадумцаў – вось для гэтага працуе праграма «Майстэрня грамадзянскай актыўнасці», якая ўжо шосты год абвяшчае набор удзельнікаў.
Да 10 сакавіка 2013 г. мы шукаем маладых людзей з усіх рэгіёнаў Украіны, Польшчы і Беларусі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў (але можна і маладзей ці старэй), якія адкрытыя да новага і палаюць сваімі ідэямі.
Дэталі аб этапах праграмы, умовах удзелу, падачы заяўкі вы зможаце знайсці на сайце maysternya.org [1]. Анкеты на ўдзел у праграме прымаюцца да 10 сакавіка 2013 года (уключна) у рэжыме он-лайн [2].
Што такое «Майстэрня грамадзянскай актыўнасці»?
«Майстэрня грамадзянскай актыўнасці» – гэта праграма нефармальнай грамадзянскай адукацыі моладзі і падтрымкі яе грамадскіх, сацыяльных і культурных ініцыятыващ ва Украіне, Польшчы ды Беларусі. У межах «Майстэрні» моладзь паляпшае жыццё сваіх суполак праз невялікія кропкавыя праекты, з дапамогай якіх атрымлівае каштоўныя штуршкі да самаразвіцця і новыя «жывыя» веды. Акрамя таго, дзякуючы інтэнсіўнаму міжкультурнаму кампаненту, маладыя людзі знаёмяцца з культурай і мовай удзельнікаў з іншых краін. Праграма складаецца з трох семінараў-трэнінгаў, падтрымкі праектаў удзельнікаў ды індывідуальнага суправаджэння кожнага праекта.
Па дадатковыя пытанні звяртацца на email info.ua@maysternya.org [3] або праз сацыяльныя сеткі http://vk.com/ta_sama_maysternya [4] і https://www.facebook.com/maysternya [5] .
