Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Іна Соркіна: Хачу, каб мае дзеці вывучалі гісторыю Беларусі па-беларуску

Іна Соркіна: Хачу, каб мае дзеці вывучалі гісторыю Беларусі па-беларуску

05.03.2013

Збор подпісаў за вяртанне беларускай мовы ў выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі распачала гарадзенка, маці двух сыноў Іна Соркіна.

Іна Соркіна: На гэты раз я занялася дадзенай праблемай у першую чаргу як маці двух сыноў.

Пытанне мяне хвалюе з 2008 года, калі пад пераход на рускую мову вывучэння гісторыі Беларусі трапляў мой старэйшы сын.

Цяпер і малодшы сын падрос.

Шмат гаворыцца пра нібыта выбар бацькамі мовы выкладання гэтых прадметаў. Аднак сведчу ад імя бацькоў: у нас ніхто не пытаўся. Больш за тое, на бацькоўскім сходзе нашага класа амаль усе (за выключэннем двух чалавек) выказалі жаданне, каб дзеці вывучалі гісторыю Беларусі па-беларуску.

Лічу памылковым перавод выкладання геаграфіі і гісторыі Беларусі на рускую мову, і думаю, што гэтую памылку неабходна выправіць.

Веды школьнікаў па айчыннай гісторыі не сталі ад гэтага лепшымі. А вось узровень валодання беларускай мовай значна пагоршыўся: абсалютная большасць школьнікаў не толькі не могуць размаўляць на беларускай мове, але нават і не разумеюць яе.

21 лютага, у Дзень роднай мовы, Іна Соркіна вырашыла распачаць збор подпісаў, каб пазней дадаць іх да свайго ліста ў Міністэрства адукацыі з абгрунтаваннем неабходнасці вяртання абавязковага выкладання гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску.

Гэта можна зрабіць паэтапна, па меры сканчэння пяцігадовых тэрмінаў выкарыстання падручнікаў, што дазволіць пазбегнуць дадатковых бюджэтных выдаткаў (пра вялікія памеры якіх – каля 10 млд. руб. – узгадваў намеснік міністра К.Фарыно).

Іна Соркіна: Напрыклад, у 2013/2014 навучальным годзе заканчваецца пяцігадовы тэрмін выкарыстання падручніка па гісторыі Беларусі для 6 класа (менавіта у гэтым класе распачынаецца школьны курс гісторыі Беларусі).

Значыць, калі з 2014/2015 увесці беларускамоўнае выкладанне гісторыі Беларусі ў 6 класе, то ніякіх дадатковых выдаткаў на гэта не спатрэбіцца.


Збор подпісаў пад зваротам у Міністэрства адукацыі наконт вяртання абавязковага выкладання гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску ідзе на рэсурсе change.org.

Пакуль зварот падтрымалі каля 200 чалавек.

Падтрымаць ініцыятыву Іны Соркінай і пакінуць свой подпіс за выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску можна тут [1].

Пра намер перавесці выкладанне гэтых прадметаў на беларускую мову ў сакавіку 2012 года паведаміў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. Намеснік міністра Казімір Фарына на прэс-канферэнцыі 16 мая заявіў, што ў бліжэйшы час гэтага не будзе [2].

Кася Крот, Твой стыль [3]
Здымак – harodnia.com [4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13047

Спасылкі
[1] http://www.change.org/petitions/%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%96%D1%81%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0-%D0%B0%D0%B4%D1%83%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96-%D1%80%D1%8D%D1%81%D0%BF%D1%83%D0%B1%D0%BB%D1%96%D0%BA%D1%96-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C-%D0%B2%D1%8F%D1%80%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B5-%D0%B0%D0%B1%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D0%B7%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B5-%D0%B2%D1%8B%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5-%D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96-%D1%96-%D0%B3%D0%B5%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D1%96%D1%96-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96-%D0%BF%D0%B0-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%83#share
[2] http://www.t-styl.info/by/111/news/7797/%D0%90%D0%B1%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D0%B7%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B3%D0%B0-%D0%B2%D1%8B%D0%B2%D1%83%D1%87%D1%8D%D0%BD%D0%BD%D1%8F-%D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96-%D1%96-%D0%B3%D0%B5%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D1%96%D1%96-%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96-%D0%BF%D0%B0-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%83-%D1%9E-%D1%88%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%85-%D0%BF%D0%B0%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C-%D0%BD%D0%B5-%D0%B1%D1%83%D0%B4%D0%B7%D0%B5.htm
[3] http://www.t-styl.info/by/114/news/9852
[4] http://harodnia.com