Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс казак пра сучасную Беларусь

Конкурс казак пра сучасную Беларусь

07.03.2013

Апошні тэрмін – 1 красавіка 2013 г.

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА абвяшчаююць конкурс дзіцячых казак пра сучасую Беларусь у межах беларуска-аманскага праекта, прысвечанага еўрапейска-арабскаму дыялогу паміж Захадам і Усходам, агулам, і Рэспублікай Беларусь ды Султанатам Амана, у прыватнасці.

Дадзены конкурс прадегледжвае ўдзел аўтарскіх казак, якія раскрываюць дзіцячае ўспрыманне і ўяўленне сучаснай Беларусі, яе культуры і традыцый.

Конкурс дзіцячых казак прымеркаваны да Міжнароднага дзесяцігоддзя збліжэння культур, якое будзе доўжыцца да 2022 года. З пададзеных на конкурс казак кампетэнтным журы будуць адабраныя 10 найлепшых прац, якія будуць узнагароджаны дыпломамі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», перакладзены на арабскую мову, праілюстраваны юнымі ўдзельнікамі аналагічнага конкурсу ў Султанаце Амана і выдадзены на трох мовах (беларускай, арабскай і англійскай).

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі ва ўзросце 10 – 15 гадоў.

Казкі павінны быць напісаны на беларускай мове памерам ад 2 да 4 старонак фармату А4, памер шрыфта 14. Просім не прысылаць больш за дзве працы ад аднаго аўтара.

Усе працы падаюцца на электронную скрыню info@belau.info [1] да 1 красавіка 2013 г. Просім
дасылаць працы з пазнакай «Конкурс казак» і пазначаць у тэксце ліста кантактныя звесткі ўдзельніка конкурсу: прозвішча, імя аўтара, узрост, месца навучання, клас, хатні адрас,
кантактныя тэлефоны і электронны адрас.

Спіс адабраных работ будзе вывешаны на сайце арганізацыі belau.info.

З усімі пытаннямі вы можаце звяртацца да каардынатара конкурсу Таццяны Працкевіч на тэл. +375 17 237 48 57.

[2]

Выява – праца Аляксандра Салтаўца, серыя «На мяжы рэальнасці і казкі» [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13049

Спасылкі
[1] mailto:info@belau.info
[2] http://www.belau.info/docs/NEWS/tales_contest.pdf
[3] http://news.21.by/culture/2011/10/26/396106.html